Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: газета «Заря»

Ігар Уладзіміравіч Гетман нарадзіўся 25 мая 1974 г. у в. Доўгае Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыў філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта (1996). У 1996–1999 гг. — аспірант. З 1999 г. працаваў на кафедры беларускага літаратуразнаўства Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна: асістэнт (1999–2002), старшы выкладчык (2002), дацэнт.

Уладзімір Рыгоравіч Тураў нарадзіўся 1 кастрычніка 1932 г. у в. Новыя Фалічы Старадарожскага раёна Мінскай вобласці. Бацька, Рыгор Нiкiфаравiч Тураў, — удзельнік Савецка-фінляндскай і Вялікай Айчыннай войнаў, быў паранены. Маці, Акуліна Аляксееўна, у вайну пякла хлеб для партызан.

Віктар Гаўрылавіч Курэпін нарадзіўся 8 мая 1915 г. у сяле Чыбізаўка Тамбоўскай губерні (цяпер г. Жэрдзеўка Тамбоўскай вобласці). У 1931 г. скончыў сямігодку, працаваў у калгасе. З 1932 г. — на камсамольскай рабоце ў райкаме. У 1936–1939 гг. вучыўся ў Варонежскай вышэйшай камуністычнай сельгасшколе, затым працаваў сакратаром Таліцкага райкама УЛКСМ.

Пасля вызвалення Заходняй Беларусі Часовае кіраванне горада Брэста пачало выпускаць газету “Рабочий”. Першы нумар “Рабочего” выйшаў 26 верасня 1939 года. Рэдактарам быў А. М. Рабіновіч, яго намеснікам – А. Г. Ражанец. Раз на тыдзень у газеце з’яўляліся зменныя палосы на польскай і яўрэйскай мовах. Усяго было выпушчана 68 нумароў “Рабочего”.

У Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці з 15 кастрычніка 1944 года выходзіла газета “Сталинец”. У 1954 годзе адбылася рэарганізацыя Брэсцкага і Дамачаўскага раёнаў у адзін Брэсцкі раён, у сувязі з гэтым была заснавана новая “раёнка” “Социалистический путь”.

Першы нумар газеты Социалистический путь выйшаў 6 жніўня 1954 года. Гэта быў орган Брэсцкага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных. Газета выходзіла на рускай мове тыражом 3000 экзэмпляраў па серадах, пятніцах і нядзелях, у 1960-я гады – па аўторках, чацвяргах і суботах, а тыраж быў каля 4800 экземпляраў.